Фестываль праваслаўнай культуры адбудзецца ў Валожыне | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
20.11.2009 13:11

З 20 па 22 лістапада 2009 г. у Валожыне (Мінская вобласць) адбудзецца фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь». Жыхароў і гасцей горада чакаюць выстаўкі духоўнай літаратуры, сустрэчы духавенства з моладдзю, канцэрт, святочныя набажэнствы, Крыжовы шлях, разнастайныя майстар-класы.

Як паведамілі ў Аддзеле па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінскага аблвыканкама, у апошнія гады падобныя духоўна-асветніцкія мерапрыемствы часта арганізуюцца ў гэтым рэгіёне. Неаднаразова ў розных раёнах праходзілі акцыі «Сям’я — яднанне і любоў».

Па інфармацыі агенцтва «БелТА», першы падобны фестываль быў арганізаваны ў 2007 г. у Слуцку, наступны — у канцы студзеня 2009 г. у Жодзіне. Мерапрыемства праводзілася таксама ў Старых Дарогах, Стоўбцах, Салігорску і Барысаве. Фестываль выклікаў вялікую цікавасць у насельніцтва: многія атрымалі магчымасць дакрануцца да духоўнасці, па-новаму паглядзець на праблемы сённяшняга грамадства.

 
© 2003-2021 Catholic.by