Мітрапаліт Філарэт працягне кіраваць Беларускім Экзархатам | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
03.06.2010 16:07
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі працягне кіраваць Беларускім Экзархатам Рускай Праваслаўнай Царквы. Такое рашэнне было прынята 31 мая 2010 г. на пасяджэнні Свяшчэнага Сіноду РПЦ у Санкт-Пецярбургу, якое ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Мітрапаліт Філарэт, якому нядаўна споўнілася 75 год, згодна з патрабаваннямі статуту Рускай Праваслаўнай Царквы падаў на імя Патрыярха прашэнне аб магчымасці ўходу на пакой у сувязі з дасягненнем дадзенага ўзросту.

Згодна з правіламі РПЦ, Патрыярх Маскоўскі, параіўшыся з Сінодам, можа задаволіць прашэнне ці пакінуць архіерэя і надалей выконваць свае абавязкі.


 
© 2003-2024 Catholic.by