У Мінску пройдзе праваслаўны «Вербны кірмаш» | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
16.04.2013 15:33

11-я праваслаўная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш, прысвечаная падрыхтоўцы да Вялікадня, пройдзе з 20 па 27 красавіка ў мінскім Палацы мастацтваў. На распачацце выставы адбудзецца малебен.

Асноўная задача «Вербнага кірмаша» — духоўнае асветніцтва насельніцтва і арганізацыя адпачынку ў правасланых традыцыях у дні посту.

Праграма прадугледжвае праекты і семінары на такія актуальныя тэмы, як цвярозасць у сям’і, абарона жыцця і сямейных каштоўнасцяў; размовы на багаслоўскія тэмы; спецыяльную праграму «Задайце пытанне святару»; круглы стол «Хвароба вачыма праваслаўнага ўрача»; вечар духоўнай музыкі і паэзіі; разнастайныя прэзентацыі і г.д.

Уваход для наведвальнікаў свабодны.

Адрас: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3 (ст. метро «Плошча Перамогі»)

Час працы выставы:

  • 20–26 красавіка — з 10.00 да 19.00
  • 27 красавіка — да 15.00.

(VGr)

 
© 2003-2021 Catholic.by