Дакументальны фільм пра старажытны беларускі абрад перамог на праваслаўным кінафестывалі «Прамяністы Анёл» | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
18.11.2013 14:41
Кінастужка «Братская свечка» рэжысёра Ірыны Волах перамагла ў намінацыі «Лепшае дакументальнае кіно» на Х Міжнародным дабрачынным фестывалі «Прамяністы Анёл». 

42-хвілінны фільм распавядае пра абрад, які захаваўся ў беларускай вёсцы Лука на Століншчыне. Няпярэдадні Новага года па старым стылі мужчыны збіраюцца разам, каб зрабіць вялікую свечку ў якасці ахвяравання ў царкву. Карані гэтага абрада вядуць у Сярэднявечча, калі лічылася, што ў кожнай супольнасці ёсць свой святы: свой апякун у пчаляроў, паляўнічых і ў тых, хто займаўся вырабам царкоўных свечак. Менавіта гэтыя майстры выраблялі ў гонар свайго апекуна вялізныя свечкі вагой у 8 кг.

«Сцэнарый фільма звязаны з царкоўнай тэматыкай, аднак у рэчаіснасці ён нашмат больш глыбокі», — лічыць рэжысёр кінастужкі Ірына Волах.

Як сцвярджаюць стваральнікі фільма, абрад быў распаўсюджаны ў Беларусі ў 1930-я гады. Паводле слоў рэжысёра, зараз свечкі не вырабляюцца штогод — сёння ў вёсцы жыве толькі адзін майстар.

Фільм адзначаны таксама на іншых праваслаўных кінафестывалях, у ліку якіх — кінафестываль «Сустрэча», «Арханёл Міхаіл», «Соль зямлі». Са сродкамі для здымак рэжысёру фільма дапамагла студыя св. Яна Воіна пры Свята-Елізавецінскім манастыры.
 
(JLS) паводле партала tut.by 

 
© 2003-2024 Catholic.by