Беларускі Экзархат адкрые сваё прадстаўніцтва ў Маскве | | Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква |
19.11.2013 13:59 |
![]() «З радасцю паведамляю вам, што ў адказ на нашу просьбу Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл благаславіў адкрыццё прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве», — паведаміў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, на пасяджэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы. Настаяцелям храма мучаніцы Ірыны (Жываначальнай Тройцы) ў Пакроўскім (Масква) у раёне станцыі метро «Баўманская», пры якім адкрыта прадстаўніцтва Беларускага Экзархату, прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, паведамілі ў БПЦ. Паводле telegraf.by |