У Інстытуце тэалогіі БДУ прайшла навуковая канферэнцыя даследчыкаў Святога Пісання | | Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква |
21.11.2013 13:59 |
![]() Як інфармуе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, на канферэнцыі, прысвечанай памяці Іераніма Стрыдонскага, былі прадстаўлены вынікі кампаратыўных даследаванняў Старога Запавету, а таксама разглядаліся пытанні біблейскага багаслоўя, біблейскай ісагогікі (даследаванне гістарычных крыніц рэлігійных тэкстаў) і экзэгетыкі (тлумачэнні біблійных тэкстаў), закраналіся пытанні біблійных перакладаў. Міжнародная канферэнцыя была арганізавана Мінскай духоўнай акадэміяй, Інстытутам тэалогіі БДУ і праваслаўным альманахам «Скрыжалі». (JLS) |