Новы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел прыбыў у Мінск | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
04.01.2014 12:58

4 студзеня ў Беларусь прыбыў новы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. Кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Ад імя беларускай дзяржавы Мітрапаліта прывітаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

Затым, як паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі накіраваўся ў Свята-Духаў кафедральны сабор.

Мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла прызначыў 25 снежня Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы, адначасова задаволіўшы прашэнне Мітрапаліта Філарэта аб адыходзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. З прызначэннем іерарха павіншаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by