Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Апостальскім Нунцыем |
| Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
17.01.2014 21:50 |
17 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
У сустрэчы ўдзельнічаў таксама вікарый Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі Веніямін.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносінаў паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Апостальскай Сталіцай. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадаў Патрыяршаму Экзарху прывітанне з нагоды прызначэння на Мінскую кафедру ад старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха. Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы
(AG)
|