Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Апостальскім Нунцыем | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
17.01.2014 21:50

17 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.

У сустрэчы ўдзельнічаў таксама вікарый Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі Веніямін.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносінаў паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Апостальскай Сталіцай. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадаў Патрыяршаму Экзарху прывітанне з нагоды прызначэння на Мінскую кафедру ад старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха.

Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by