У Гродне адкрыўся праваслаўны моладзевы форум «Quo vadis?» | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
07.11.2014 11:03

7 лістапада ў Гродне адкрыўся чацвёрты Моладзевы адукацыйны форум «Quo vadis?», які працягнецца да 9 лістапада.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Тэма сёлетняга форума — «Каштоўнасці ў эпоху часу». Як зазначаюць арганізатары, гэты форум — інтэлектуальная пляцоўка для абмеркавання надзённых пытанняў, якія хвалююць сучасную моладзь. У праграме злёту — выступленні і дыскусіі з удзелам спікераў з розных краін, прэзентацыі праектаў і ініцыятыў, а таксама сумеснае багаслужэнне.

 

Чакаецца, што на форум прыедуць госці з Украіны, Польшчы і Расіі.

Мерапрыемства арганізуе Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Сінадальным аддзелам па справах моладзі Маскоўскага Патрыярхату Украінскай Праваслаўнай Царквы, а таксама пры падтрымцы епархіяльнага аддзела па справах моладзі Гродзенскай епархіі.

(IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by