Створана Лідская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы |
| Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
26.12.2014 17:31 |
Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога адбылося 25 снежня пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, было прынята рашэнне стварыць у межах Гродзенскай вобласці новую епархію Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Лідская епархія ўтвараецца ў межах Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Епархіяльны архірэй Лідскай епархіі будзе мець тытул «Лідскі і Смаргонскі», ім абраны іераманах Парфірый (Праднюк).
Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы (AG)
|