Галоўны рэдактар выдавецтва Беларускага Экзархату атрымаў міжнародную прэмію імя К. Астрожскага | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
14.01.2015 11:00

Беларускі пісьменнік Аляксандр Вялько, галоўны рэдактар Выдавецтва Беларускага Экзархату, увайшоў у лік лаўрэатаў 2015 года прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага.

Узнагарода прысуджаецца за выбітныя дасягненні і ўклад у развіццё думкі, культуры і духоўнасці праваслаўных вернікаў, а таксама за дзейнасць, накіраваную на яднанне хрысціян.

Лаўрэатаў вызначае польскі часопіс «Праваслаўны агляд», які святкуе сёлета 30-гадовы юбілей. Акрамя Аляксандра Вялько ў гэтым годзе прэмія прысуджана таксама Свята-Мікалаеўскаму Гарадокскаму манастыру ва Украіне і яго настаяцельніцы ігуменні Міхаіле, сербскаму іканапісцу Гарану Янчыевічу, а. Хейкі Хутунену і Алене Павінскі з Фінляндскай Праваслаўнай Царквы, гісторыку Ірэне Матус з Польшчы і інтэрнэт-парталу cerkiew.pl.

Аляксандр Вялько з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг гістарычнага і духоўна-маральнага зместу.

Паводле sobor.by

 
© 2003-2025 Catholic.by