Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з 80-годдзем | | Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква |
21.03.2015 11:58 |
"Амаль палову свайго жыцця Вы прысвяцілі пастырскаму служэнню ў Беларусі, пачаўшы яго ў цяжкія часы ганенняў на Царкву. Тады, у апраметнай цемры атэістычнага рэжыму, на небасхіле нашай Айчыны загарэлася Бэтлеемская зорка, імя якой Філарэт. Менавіта яна прывяла цэлыя пакаленні людзей да Хрыста і праўды Евангелля", - гаворыцца ў віншаванні. "Сёння, у дзень Вашага 80-годдзя, дзякую Богу за тое, што на маім жыццёвым шляху паставіў Вас, мудрага пастыра і спагадлівага чалавека, - дадае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. - Малю Найвышэйшага аб дараванні Вам добрага здароўя і шчодрасці Божых дароў для далейшага служэння Царкве Хрыстовай на хвалу Бога і дзеля збаўлення людзей на многія і святыя леты". |