
Сумётаў-гурбаў снегу ў тым краі не было, Але Хрыстос прыходзіць, шукаючы цяпло, У сэрцах чалавечых, дарослых і дзяцей, У сэрцах, дзе грукоча кругазварот падзей, Грамадскіх, палітычных, чужых ды і сваіх, У сэрцы, поўным думак, і грэшных, і святых.
Прыходзіць Немаўля і стукае ў цішы, Ды хто Яго пачуе ў стомленай душы?
Мо, толькі ў ціхай ночы, ці сена, ці асла Удасца Збаўцу слухаць ды даць Яму цяпла... І ночка яснай зоркай пачне Яго вітаць, А сена шархатаннем пачне Яго люляць, І дыханнем жывёлы сагрэты будзе Бог, Які прыйшоў, каб збавіць, і Ласкай перамог!
Дык хай жа ўрэшце ў сэрцы суцішыцца завея І разам з Немаўлём спакой прыйдзе й надзея!
Catholic.by
|