Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч i біскуп Юрый Касабуцкі прынялi ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве і прыёме з нагоды праваслаўнага Раства Хрыстова |
| Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
09.01.2016 17:18 |
8 студзеня па запрашэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч i дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі з нагоды свята Раства Хрыстова прынялi ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве ў мiнскім Свята-Духавым кафедральным саборы i ў прыёме.
Падчас прыёму Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мітрапаліта Паўла і Беларускую Праваслаўную Царкву, якую ён узначальвае, са святамi Раства Хрыстова i навалеццем.
Арцыбіскуп пажадаў, каб дзякуючы служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы Хрыстус нараджаўся ў сэрцах людзей, а новы год стаў годам духоўнага адраджэння. (DN)
Фота афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы
|