Фотафакт: ікона Хрыста з часціцай Цярновай кароны прыбыла ў Мінск | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
23.02.2016 14:11

Ікона Хрыста з часціцай Цярновай кароны была дастаўлена ў Мінск 21 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.


Рэліквія прыбыла ў беларускую сталіцу напярэдадні распачацця Вялікага посту ў праваслаўных вернікаў. Цалкам Цярновая карона доўгі час захоўвалася ў Канстанцінопалі, адкуль у пачатку ХІІІ ст. была перавезена ў Еўропу. Сёння пастаянным месцам яе прабывання з’яўляецца сабор Парыжскай Божай Маці.

Паводле БЕЛТА (IL)

 
© 2003-2022 Catholic.by