У Асіповіцкім раёне гарэла праваслаўная царква | | Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква |
03.03.2016 09:42 |
Паведамленне аб пажары паступіла 1 сакавіка ў 15.30. Калі прыбылі выратавальнікі, адбывалася гарэнне ўнутры святыні, усё было зацягнута дымам. Унутры царквы ніхто не знаходзіўся. У выніку пажару пашкоджаны дах.
Пацярпелых ад пажару няма. Храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла адносіцца да Бабруйскай епархіі. Пабудаваны ў 2008 годзе. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цяплогенеруючых агрэгатаў і прылад.
Паводле belta.by (MV) |