Прайшоў год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім праваслаўным храме Архангела Міхаіла | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
31.03.2016 09:22

У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзелях служыцца Боская літургія на беларускай мове.

27 сакавіка служба выпала якраз на той дзень, з якога пачаліся такія набажэнствы — Другая нядзеля Вялікага посту ў Праваслаўнай Царкве ў гонар Свяціцеля Рыгора Паламы.

За гэты год беларускамоўныя службы сталі неад’емнай часткай жыцця прыходу.

Акрамя прыходу Архангела Міхаіла, беларускамоўныя літургіі ў Мінску ўжо шмат гадоў служацца ў саборы Пятра і Паўла, а з нядаўняга часу ў храме Мінскай духоўнай Акадэміі.
Churchby.info (IL)

 
© 2003-2022 Catholic.by