У Мінску праваслаўныя ладзяць дабрачынную акцыю для хворых дзяцей ва Украіне | | Друк | |
Беларуская Праваслаўная Царква |
10.10.2016 14:53 |
Епіскап Лонгін (Жар) забірае з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў самых безнадзейных, з цяжкімі дыягназамі дзяцей і, хоць не можа ўратаваць іх ад смерці, працягвае ім жыццё ў клопаце і любові. Пра гэтую вялікую сям’ю зняты дакументальны фільм «Фарпост». Прыход храма Аляксандра Неўскага ў Мінску праводзіць дабрачынную акцыю па зборы рэчаў і салодкіх прысмакаў для гэтых хворых дзяцей. Акцыя будзе працягвацца да 14 кастрычніка. Больш інфармацыі на сайце прыхода. |