Іванава: набажэнствы ў гадавіну мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі ўзначаліў біскуп Велікаселец | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
17.05.2010 16:23 |
Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Падчас гаміліі іерарх звярнуў увагу на неабходнасць еднасці паміж хрысціянамі і супольнага сведчання хрысціянскай веры. Пасля літургіі прысутныя ўшанавалі рэліквіі святога Андрэя Баболі. Ва ўрачыстасці ў Іванаве ўдзельнічалі пілігрымы з Варшавы (Польшча), Пінска, Лагішына, Драгічына і Клецка, а таксама навучэнцы ІІІ-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Кл. Дзмітрый Дубовік |