Музычны гурт пінскай семінарыі маліўся з вернікамі Жлобіна і Светлагорска | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.03.2011 15:48

У нядзелю 27 сакавіка 2011 г. музычны гурт пінскай духоўнай семінарыі «Подых Духа» правёў дзве малітоўныя сустрэчы. Адбыліся яны ў Жлобіне і Светлагорску.

Разам з парафіянамі семінарысты маліліся аб добрых плёнах сустрэчы, разважалі над каштоўнасцю штодзённага навяртання і падкрэслівалі важнасць адказу на пакліканне.

Музыканты прадставілі кампазіцыі з новага альбома, які рыхтуецца да запісу, а на заканчэнне сустрэч заклікалі быць вернымі закліку апостальства і сведчання хрысціянскай веры.

Гурт «Подых Духа» пачаў сваю музычную дзейнасць у 2007 годзе. З той пары змяніўся яго склад і назва (папярэдняя назва — «Адраджэнне»). За гэты час гурт наведаў з канцэртамі шматлікія гарады Беларусі.

 
© 2003-2024 Catholic.by