Правілы галасавання | Друк |

Фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне»

Дарагія сябры! Са смуткам паведамляем вам, што мы былі вымушаны пайсці на такі непапулярны крок, як абавязковая рэгістрацыя карыстальнікаў для ўдзелу ў галасаванні. Зроблена гэта не столькі, каб пазбегнуць магчымых накрутак, і нават не для таго, каб ускладніць вам жыццё, а перад усім для таго, каб працэс галасавання быў для вас больш зручным. Бо колькасць дасланых на конкурс прац настолькі вялікая, што нават толькі праглядзець іх усіх запар здаецца немагчымым. Регістрацыя карыстальнікаў дазваляе вам уваходзіць на сайт пад сваім лагінам і дае наступныя магчымасці:

  1. Расцягваць задавальненне ад галасавання на некалькі сеансаў. Напрыклад, распачаць можна сёння, а прадоўжыць заўтра ці ў наступны панядзелак.
  2. Рабіць папярэдні адбор прац. Напрыклад, з некалькіх соцен прац вы выбіраеце 15-20 найлепшых (пры гэтым ваш выбар захоўваецца) і ўжо з іх выбіраеце пераможцаў.
  3. Ацэньваць працы. Любому фотаздымку можна паставіць адзнаку ад 1 да 5 балаў (1 бал — гэта лепш чым нічога). Усе балы, якія фотаздымак атрымлівае ад розных карыстальнікаў, сумуюцца. Перамагаюць тыя працы, якія набралі найбольшую колькасць балаў.
  4. Адзін карыстальнік можа ацэньваць не болей, чым 10 прац. Добрых прац шмат, абмежаванне на колькасць ацэнак вымушае ставіцца да галасавання адказна.
  5. Да заканчэння тэрміну галасавання карыстальнік можа змяняць пастаўленыя раней адзнакі (добрая думка можа прыходзіць не адразу). Такім чынам, да самага апошняга моманту вынікі галасавання непрадказальныя.
  6. Наш праграміст з’ехаў з сям’ёй на адпачынак, таму мы молімся, каб усё прайшло добра. Мы верым ў моц малітвы. Памаліцеся і вы, калі ласка.

Рэгіструйцеся, выбірайце лепшае, ацэньвайце!

 
© 2003-2021 Catholic.by