Цудадзейны абраз Маці Божай Лагішынскай наведалі пілігрымы з Бярозы і Баранавіч | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.08.2011 16:59

Вялікая радасць, што з кожным годам усё больш адважных маладых сэрцаў прагнуць праслаўляць Бога, удзельнічаючы ў пілігрымках. Пераадольваючы кіламетры шляху, вернікі ідуць і ў Лагішын, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Лагішынскай — Каралевы Палесся. Такія пілігрымкі адбыліся і ў гэтым годзе.

З 18 па 22 жніўня ў лагішынскі санктуарый ішлі пешыя пілігрымкі з Бярозы і Баранавіч. Арганізатарамі пілігрымкі з Бярозы сталі святары з ордэна св. Вінцэнта Палоцці, пілігрымкі з Баранавіч — святары Таварыства Хрыстусовага. У падарожжы прымалі ўдзел вернікі з розных куткоў нашай краіны.

Усе жадаючыя шчыра запрашаюцца прыняць удзел у пешых пілігрымках да Маці Божай Каралевы Палесся ў наступным годзе!

 
© 2003-2024 Catholic.by