Моладзь Баранавічаў — парафіянам Сваяцічаў |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
17.01.2012 14:03 |
Моладзь парафіі Святога Зыгмунта ў Баранавічаў павіншавала парафіянаў з вёскі Сваяцічы Ляхавіцкага раёна са святамі Калядаў і Новага года. Падарункам для вернікаў парафіі Святога Юрыя стала інсцэніроўка падзей, якія адбыліся амаль 2000 гадоў таму ў Бэтлееме, аднак, якія заўсёды жывуць у сэрцах веруючых людзей.
Малітва, песні, танцы і вясёлы настрой засталіся ў памяці ад гэтай сустрэчы і супольнага святкавання.
|