Вернікі Ішкалдзі і Паланэчкі заахвочваюць далучыцца да справы міласэрнасці | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
23.02.2012 14:49

У перыяд Вялікага посту мы часта чуем словы аб навяртанні, змене свайго жыцця, адмаўленні ад зла. Вернікі заахвочваюцца да пакаяння, формамі якога з’яўляюцца малітва, пост, міласціна і шматлікія справы міласэрнасці. У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі і парафіі Святога Юрыя ў Паланэчцы ў сёлетні Вялікі пост асаблівы акцэнт ставіцца на міласціну і справы міласэрнасці.

У сувязі з гэтым у парафіях былі падрыхтаваны выставы на дадзеную тэму, якія можна ўбачыць на старонцы www.chrystusowiec.by. Асаблівай жа дапамогай вернікі Ішкалдзі і Паланэчкі жадаюць адарыць хворых дзяцей з «Дзіцячай вёскі» ў Гомелі. Парафіяне вераць, што іх дапамога ўнясе больш радасці ў жыццё дзяцей.

Далучыцца да гэтай справы міласэрнасці можа кожны жадаючы.

Больш падрабязна даведацца пра ўдзел у акцыі можна, напісаўшы на электронныя адрасы:

Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 
© 2003-2024 Catholic.by