Мітрапаліт Кандрусевіч у Ішкалдзі: пост лечыць ад духоўных хваробаў | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.02.2012 13:07

26 лютага 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Эўхарыстыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі. Гэта самы стары касцёл у Беларусі, які вернікі мужна абаранялі падчас ганенняў. У гаміліі арцыпастыр падкрэсліў значэнне Вялікага посту ў жыцці чалавека. Па словах іерарха, мы шчаслівыя, што маем гэты час, бо менавіта ён дапамаггае нам лепей пазнаць сябе і сваё духоўнае жыццё, каб знайсці лекі ад духоўных хваробаў. Мітрапаліт заклікаў вернікаў стаць перад духоўным люстэркам і паглядзець, якімі мы з’яўляемся, каб, пазнаўшы праўду пра саміх сябе, старацца выправіць сваё духоўнае жыццё.

У ішкалдскім касцёле знаходзіцца фотавыстава, прысвечаная дзецям-інвалідам з «Дзіцячай вёскі» ў Гомелі. На працягу Вялікага посту ў парафіі будуць збірацца ахвяраванні на дапамогу гэтым дзецям. Мітрапаліт заклікаў вернікаў у перыяд посту ў праграму свайго навяртання і ўмацавання веры ўключыць не толькі малітву і пост, але і дабрачыннасць.


 
© 2003-2024 Catholic.by