Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з вернікамі, якія ратавалі ад знішчэння святыню ў Ішкалдзі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.03.2012 15:32

26 лютага 2012 г. парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі наведаў з душпастырскім візітам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У ходзе візіту іерарх памаліўся ля магілы мучаніка кс. Вінцэнта Латарэвіча.

Да Мітрапаліта звярнулася са словамі прывітання дэлегацыя ішкалдскіх парафіянаў, а таксама дзеці і моладзь.

Асаблівым момантам сталі хвіліны, калі іерарх размаўляў са старэйшымі вернікамі парафіі, якія ў 1969 г. мужна ратавалі святыню ад знішчэння. Візіт арцыпастыра ў Ішкалдзь праходзіў у цёплай і сардэчнай атмасферы.

 
© 2003-2024 Catholic.by