Навяртанне — заўсёды актуальнае. У Баранавічах прайшлі велікапосныя рэкалекцыі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
14.03.2012 17:03

У парафіі Св. Зыгмунта ў Баранавічах прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Па запрашэнню пробашча кс. Богдана Крынскага Божым словам з вернікамі падзяліўся а. Ігар Лашук, пробашч парафіі Святога Міхала з в. Багданава.

На працягу 3 дзён вернікі разам са святарамі разважалі на наступныя тэмы: «Сутнасць рэкалекцый», «Божае прабачэнне» і «Перамена ўласнага жыцця».

Айцец Ігар Лашук звярнуў увагу на важнасць навяртання, неабходнага ў нашы дні. Пасля агульных навук святар сустрэўся з моладдзю парафіі, правёўшы з ёю шмат часу ў пытаннях і дыскусіях.

Кс. Валянцін Ляўковіч

 
© 2003-2024 Catholic.by