Заканчэнне катэхетычнага года адсвяткавалі ў Баранавічах | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
05.06.2012 12:15 |
Пасля святой Імшы як моладзь так і дарослыя мелі магчымасць добра правесці нядзельны адпачынак пры касцёле. Нягледзячы на халоднае надвор’е, сэрцы маладых людзей сагравалі малітва і добры настрой. Гульні і танцы, спевы пад гітару, пачастунак, радасць на душы — вось што застанецца ў памяці з гэтай урачыстасці вернікаў парафіі Святога Зыгмунта. |