Заканчэнне катэхетычнага года адсвяткавалі ў Баранавічах | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
05.06.2012 12:15

3 чэрвеня 2012 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, дзеці і моладь з парафіі Святога Зыгмунта ў Баранавічах адсвяткавалі заканчэнне катэхетычнага года. Кожны атрымаў дыплом аб заканчэнні года.

Пасля святой Імшы як моладзь так і дарослыя мелі магчымасць добра правесці нядзельны адпачынак пры касцёле. Нягледзячы на халоднае надвор’е, сэрцы маладых людзей сагравалі малітва і добры настрой. Гульні і танцы, спевы пад гітару, пачастунак, радасць на душы — вось што застанецца ў памяці з гэтай урачыстасці вернікаў парафіі Святога Зыгмунта.

 
© 2003-2024 Catholic.by