Біскуп Дзям’янка сустрэўся з уладамі Пінска | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.06.2012 17:58

19 чэрвеня 2012 г. біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка разам з дапаможным біскупам Пінскім Казімірам Велікасельцам сустрэліся са старшынёй Пінскага гарвыканкама Аляксандрам Гордзічам і віцэ-старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Канеўскім.

Старшыня гарвыканкама павіншаваў біскупа Антонія Дзям’янку з новым прызначэннем, распавёў аб развіцці горада і паінфармаваў аб канфесійнай прыналежнасці жыхароў Пінска.

Біскуп Пінскі падзякаваў прадстаўнікам гарадской улады за дапамогу ў падрыхтоўцы да інгрэсу і за асвятленне гэтай падзеі ў СМІ, распавёў пра сваё служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і на Гродзеншчыне, а таксама аб парадку прыняцця служэння ў Пінскім Касцёле.

Былі абмеркаваны падрыхтоўчыя моманты мерапрыемстваў на ўшанаванне памяці першага кардынала Беларусі Казіміра Свёнтка ў гадавіну яго адыходу ў вечнасць. Набажэнства запланавана на 21 ліпеня (а 12-й гадзіне ў пінскай катэдры).

 
© 2003-2024 Catholic.by