Адбыліся пілігрымкі з Баранавіч і Бярозы ў Лагішын | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
23.08.2012 15:45

З 18 па 22 жніўня 2012 г. прайшла XV Пешая пілігрымка Баранавічы — Лагішын. У юбілейнай пілігрымцы пад дэвізам «Марыя — абраз нашай веры» ўздельнічалі 240 паломнікаў, якія чатыры дні крочылі да цудатворнага абраза Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.

Галоўныя ўрачыстасці 21 і 22 жніўня ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Таксама ў Лагішын прыйшла X Пілігрымка з Бярозы, у якой удзельнічалі 250 чалавек. Біскуп Дзям’янка выказаў радасць, што ў паломніцтве прыняла ўдзел шматлікая моладзь з розных куткоў Беларусі.

У гаміліях іерарх падкрэсліў значэнне Маці Божай у хрысціянскім жыцці і заахвоціў даверыць Панне Марыі будучыню Пінскай дыяцэзіі.

Глядзі таксама >>>

 
© 2003-2024 Catholic.by