Дабрачынную вячэру наладзілі ў аддзяленні «Карытас» Пінскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.12.2012 11:29

26 снежня, у свята першамучаніка Стэфана, у аддзяленні «Карытас» Пінскай дыяцэзіі ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася інтэграцыйная сустрэча старэйшых парафіянаў і пачастунак.

Вернікі разам са сваім душпастырам пелі калядкі, размаўлялі, узгадвалі даўнія часы. А прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі (касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе), якія таксама ўдзельнічалі ў сустрэчы, падзяліліся вопытам каталіцкай веры на Гарадзеншчыне.

Хочацца выказаць словы шчырай падзякі за разуменне і дапамогу ў правядзенні сустрэчы мясцовым спонсарам гэтай дабрачыннай вячэры — Пінскаму мясакамбінату і Пінскаму хлебазаводу.

Кс. Андрэй Бародзіч

 
© 2003-2022 Catholic.by