Вернікі ўсіх канфесій і няверуючыя запрашаюцца на катэхезы ў гомельскі касцёл | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
18.01.2013 14:16 |
21 студзеня ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці пачынаюцца штогадовыя катэхетычныя сустрэчы для вернікаў усіх канфесій, а таксама тых, хто не верыць у Бога. Сустрэчы будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 19.30. Як інфармуе сайт гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці, на сустрэчах будзе весціся гаворка аб асновах хрысціянскага вучэння, аб гісторыі выратавання, аб тым, чаму Хрыстус прыйшоў да людзей. Удзельнікам будзе дадзена магчымасць даведацца пра глыбіні чалавечай душы і пра сутнасць чалавека. Катэхезы адкрыюць шлях узрастання ў веры. (AG) |