Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.01.2013 20:12

29 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага адбыўся дзень духоўных разважанняў для духавенства Пінскай дыяцэзіі. Асаблівасцю гэтай сустрэчы стала прысутнасць на ёй арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.

Дастойны госць прыбыў па запрашэнні біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі, каб, між іншым, наведаць семінарыю, успамін апекуна якой адзначаўся напярэдадні.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.  У гаміліі Апостальскі Нунцый паставіў акцэнт на імкненні да Мудрасці, якою з’яўляецца Бог. Арцыбіскуп падкрэсліў таксама важнасць семінарыйнай фармацыі і далейшага развіцця ў святарстве.

Падчас супольнага пасілку выступіў семінарыйны гурт «Подых Духа». Напрыканцы навучэнцы семінарыі змаглі пачуць з вуснаў Апостальскага Нунцыя палымяны заклік развіваць сябе ў атмасферы культуры веры. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці адказаў таксама на пытанні семінарыстаў.

Фота з сустрэчы на сайце семінарыі>>>

(AG)



 

 
© 2003-2024 Catholic.by