У Гомелі ўпершыню прайшла дыяцэзіяльная сустрэча моладзі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
11.02.2013 15:42

Тэмай для разважанняў стаў грэх, крывадушнасць, ідалапаклонства, а таксама сэнс ахвяры Хрыста. На сустрэчы сабраліся звыш 60 хлопцаў і дзяўчат з Баранавічаў, Жлобіна, Петрыкава, Светлагорска і Рагачоўскага раёна.

Школьнікі, студэнты і працуючая моладзь з жывой цікавасцю ўдзельнічалі ў духоўных практыкаваннях, бо рыхтавалі сустрэчу іх аднагодкі — моладзь з гомельскай парафіі. Аб граху, рэлігійнай крывадушнасці, ідалапаклонстве ў сучасным свеце, пра сэнс ахвяры Хрыста, малітву і любоў з моладдзю гаварылі на мове яркіх і крэатыўных сцэнак і відэапрэзентацый. Моладзь працавала ў групах, разважаючы над сваімі асабістымі зносінамі з Богам, спявала і танцавала.

Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, пасля катэхезы аб пакаянні і прабачэнні, пабудаванай на прыпавесці аб марнатраўным сыне, была магчымасць споведзі. Сустрэча завяршылася Эўхарыстыяй і малітвай перад прывезенай у Гомель копіяй цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

(SZh)

 
© 2003-2022 Catholic.by