У Гомелі медыкам і навукоўцам будзе прадстаўлены хрысціянскі погляд на праблемы біяэтыкі і дэанталогіі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
04.03.2013 16:38

У Гомелі пройдуць навукова-адукацыйныя чытанні «Хрысціянскі погляд на актуальныя праблемы сучаснай біяэтыкі і дэанталогіі». Чытанні адбудуцца ў рамках V Рэспубліканскай канферэнцыі з міжнародным удзелам студэнтаў і маладых навукоўцаў «Праблемы і перспектывы развіцця сучаснай медыцыны» 7–8 мая.

Запрашаюць на канферэнцыю Міністэрства аховы здароўя РБ, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Студэнцкае Навуковае Таварыства сумесна з Таварыствам праваслаўных-студэнтаў медыкаў.

Пра ўмовы ўдзелу ў канферэнцыі чытайце на сайце GOGMU.INFO.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by