Лепш адзін раз убачыць: відэа з семінара «Хрысціянства ў свецкіх СМІ» | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
08.03.2013 19:02

Асноўныя моманты з семінара для свецкіх журналістаў «Хрысціянства ў свецкіх СМІ» цяпер можна пабачыць і ў раздзеле «Відэа» на нашым партале.

Сярод выкладзеных відэа — моманты з выступленняў запрошаных спікераў, а таксама даклад адказнага за СМІ пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і прамова на адкрыццё семінара біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям'янкі.

Семінар для свецкіх журналістаў «Хрысціянства ў свецкіх СМІ» прайшоў у Баранавічах 2-3 сакавіка. У ім прынялі ўдзел журналісты свецкіх СМІ Беларусі, каталіцкія іерархі, а таксама эксперты — дырэктар беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня, рэлігійны карэспандэнт «РИА Новости» замежны карэспандэнт польскага агенцтва KAI Віктар Хруль, дацэнт кафедры сацыялогіі факультэта журналістыкі МДУ ў Маскве Марыя Анікіна і генеральны дырэктар тэлеканала «Аб'яднанае тэлебачанне» ў Санкт-Пецярбургу Міхаіл Фацееў.

Асноўная мэтай семінара стала абмеркаванне магчымасці ўзаемадзеяння паміж свецкімі СМІ і хрысціянскімі супольнасцямі. На час працы семінара парталам Catholic.by была арганізавана онлайн-трансляцыя з Баранавіч.

Больш падрабязна пра семінар ТУТ

(JLS), (VP)


 
© 2003-2022 Catholic.by