Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
05.04.2013 10:28

У сераду 3 красавіка ў Пінскай курыі адбылося першае пасяджэнне новаабранай Святарскай рады Пінскай дыяцэзіі. Сярод шматлікіх пытанняў, якія святары абмяркоўвалі разам з біскупам Антоніем Дзям’янкам, былі ўхвалены таксама некаторыя рашэнні ардынарыя.

Рада падтрымала рашэнне біскупа Антонія аб аднаўленні ў Пінску парафіі Маці Божай Балеснай. Пробашчам адноўленай парафіі, а таксама віцэ-канцлерам Пінскай дыяцэзіяльнай курыі быў абраны кс. Андрэй Рылка.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by