Памяць пра першага хрыстусоўца ў Беларусі ўшанавалі ў Мядзведзічах | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
15.04.2013 16:41

На малітву ў 15-ю гадавіну смерці кс. Міхала Каладзея TChr сабралася супольнасць хрыстусоўцаў. Спачылы святар быў першым хрыстусоўцам у Беларусі. Святую Імшу, якая адбылася 13 красавіка ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Ксёндз Міхал Каладзей распачаў душпастырскую працу таварыства хрыстусоўцаў на тэрыторыі Беларусі ў 1992 годзе. Як падкрэсліў у гаміліі біскуп Дзям’янка, «тады Бог паставіў перад кс. Міхалам вялікае заданне, і ён годна яго вытрымаў».

Хрыстусоўцы нясуць служэнне ў 21 краіне свету, у тым ліку ў Беларусі — у Гродзенскай і Пінскай дыяцэзіях, у Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў.

Служэнне хрыстусоўцаў — гэта малітва, душпастырства, катэхізацыя, гуманітарная дапамога, выдавецкая дзейнасць і г.д.

Кс. Мацей Шмытоўскі TChr

 
© 2003-2024 Catholic.by