У Пінскай дыяцэзіі рэарганізаваны душпастырскія камісіі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.04.2013 11:02

17 красавіка святары і манаскія супольнасці Пінскай дыяцэзіі сабраліся ў катэдральным касцёле ў Пінску на дзень духоўных сустрэч, а таксама каб абмеркаваць жыццё лакальнай супольнасці Касцёла.

На пачатку духоўныя асобы перажывалі малітоўную частку сустрэчы, якая традыцыйна складаецца з разважанняў над Божым словам, канферэнцыі духоўнага айца, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзі і св. Імшы, якая цэлебруецца ў лучнасці з біскупам Антоніем Дзям'янкам.

У другой частцы сустрэчы духавенства сабралася на спецыяльную нараду, каб абмеркаваць актуальны стан жыцця дыяцэзіяльнай супольнасці і распрацаваць планы на будучыню.

Адметнасцю красавіцкай сустрэчы духавенства стала абвяшчэнне аб стварэнні шэрагу камісій, якія пакліканы зрабіць душпастырскае функцыянаванне дыяцэзіі больш дзейсным.

З персанальным складам паасобных камісій Пінскай дыяцэзіі можна азнаёміцца тут >>>

Кс. Андрэй Рылка

 
© 2003-2024 Catholic.by