Рух «Equipes Notre-Dame» правёў рэкалекцыі пад назвай «Хто не жыве, каб служыць — марнуе жыццё» | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.11.2013 11:15

22-24 лістапада ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкалекцыі руху сямейнай духоўнасці «Equipes  Notre-Dame» пад назвай «Хто не жыве, каб служыць — марнуе жыццё», удзел у якіх прынялі 14 пар. Духоўным дарадчыкам рэкалекцый быў ксёндз Андрэй Сіповіч, у суботу на іх прыбыў таксама ксёндз Пётр Шарко. 

Падчас рэкалекцый праходзілі канферэнцыі Таццяны і Мікалая Меляшкевічаў на тэму «Служба як выражэнне любові», ксяндза Андрэя Сіповіча на тэму «Святасць сям'і», а таксама спецыяльнага госця — багаслова Уладзіслава Валаховіча на тэму «Сем’я і сужэнства ў Бібліі і сучасным свеце». Пасля кожнай канферэнцыі быў час для дыскусіі, якім сем'і з радасцю карысталіся. Адбывалася праца ў групах, якая таксама, як сведчаць сужонкі, была вельмі насычанай і плённай.

Рэкалекцыі прайшлі ў цёплай атмасферы, адчувалася братэрская любоў і еднасць сем’яў. Таксама ўдзельнікаў рэкалекцый парадавалі сваёй творчасцю два гітарысты — Андрэй Зубік і Уладзімір Паплёўка.

Пара, адказная за рух у Беларусі, Таццяна і Мікалай Меляшкевічы

 
© 2003-2024 Catholic.by