У Гомелі праходзіць выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай» | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.12.2013 12:42 |
Калекцыя іканапісу і культавых прадметаў пачала фарміравацца ў музеі з першых дзён яго існавання. Першымі экспанатамі сталі прадметы з дамавой царквы князёў Паскевічаў. Далейшыя паступленні ў фонды музея сведчаць аб разнастайнасці іканапісных традыцый, існуючых на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Праваслаўную ікону, напісаную прафесійнымі іканапісцамі, адрознівае высокі ўзровень майстэрства. За знешняй прастатой графічна-іканапіснага стылю, які атрымаў назву «народны наіў», хаваецца глыбінная народная філасофія. Стараверскія іконы, створаныя на тэрыторыі Гомельскай вобласці, узыходзяць да старажытнарускіх традыцый, якія атрымалі развіццё ў творчасці мясцовых майстроў XVII - пачатку XX стст. Паводле гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці (AG) ![]() |