Біскуп Антоні Дзям’янка з нагоды Божага Нараджэння сустрэўся з вернікамі баранавіцкай парафіі |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
30.12.2013 23:25 |
28 снежня ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах упершыню адбылася калядная сустрэча вернікаў з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам. Іерарх узначаліў у парафіі Імшу, а пасля падзяліўся аплаткай з прысутнымі.
У гаміліі біскуп казаў пра таямніцу Божага Нараджэння, калядную традыцыю і падзеі, якія чакаюць Касцёл у новым літургічным годзе.
Сустрэча завяршылася дзяленнем аплаткай і спевам калядак пры ўдзеле дзіцячага хору “Сонейка” з польскага дома і хору св. Барбары. (AG)
|