Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябесаў» прайшоў у Баранавічах | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
17.02.2014 10:41 |
![]() У якасці гукарэжысёра фестывалю выступіў Сяргей Кобрын, знакаміты музыкант, лідар гурту “Деяние”. Перад фестывалем у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага прайшла сустрэча пілігрымаў Баранавічы-Будслаў, падчас якой кс. Андрэй Рылка распавёў пра асабісты досвед падарожжаў да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай і даў практычныя парады на будучыню. Сустрэча завяршылася Імшой. Удзельнікі фестываля “Дастукацца да нябёсаў” падзяліліся сваімі думкамі і эмоцыямі: “Самы прыемны ўспамін ці, нават больш, самае прыемнае ўражанне - гэта тое, што на фестывалі прысутнічала вялікая колькасць людзей. Мноства з іх як прыйшлі, так і прыехалі, адклаўшы свае справы на потым, каб паслухаць і зразумець, што такое хрысціянская музыка. У зале адчувалася атмасфера адзінства, усе былі на адной хвалі. Гэтак жа ідэя і афармленне маек з эмблемай фестывалю “Дастукацца да нябесаў” была добра зроблена. Вялікая падзяка арганізатарам гэтага фестывалю і ўсім тым, хто быў у гэты выдатны вечар з намі і праслаўляў Бога” (Дыяна Відзяйло, г. Пінск). “Дзякуй велізарны ўсім, хто прыехаў з розных гарадоў нашай краіны, і гэтак жа жыхарам горада, якія правялі гэты выдатны вечар з намі! І гэтак жа выказваю велізарную падзяку гуртам і арганізатарам за выдатны час для зносін з Айцом! Усім Божага благаслаўлення!” (Арцём Бабей, г. Баранавічы, пратэстант) “Фестываль вельмі спадабаўся: некалькі гадзін жывой музыкі, спевы, якія сапраўды “чапляюць” сваімі тэкстамі, сяброўская атмасфера! Асабліва спадабаўся баранавіцкі гурт “United in Spirit”, якія завёў зал знаёмымі спевамі і крануў душу меладычнай скрыпкай. Я ўдзячая Богу за тое, што змагла трапіць на фестываль” (Вольга Драневіч, г. Нарач). Павел Самалазаў |