У Гомелі прайшла сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
18.03.2014 09:11 |
Сустрэча праходзіла ў Доме міласэрнасці сясцёр Ордэна Маці Тэрэзы. Маладыя людзі ў гульнявой форме пазнаёміліся адзін з адным, слухалі канферэнцыі святара, прыдумвалі сцэнкі і рабілі постэры па матывах кнігі прарока Ёны, якой была прысвечана сустрэча. Праз гэтую кнігу, а таксама з дапамогай відэаролікаў і невялікіх фільмаў кс. Дамінік Шыманскі раскрываў тэму талентаў і паклікання кожнага чалавека. Паводле гомельскага каталіцкага сайта (AG)
![]()
![]()
|