У семінарыі ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
24.03.2014 10:13 |
У гаміліі іерарх раскрыў перад кандыдатамі прыгажосць, сэнс і важнасць гэтых паслуг у Касцёле. У звароце да семінарыстаў біскуп прывёў пераканаўчыя прыклады са свайго жыццёвага досведу. “Касцёл палічыў, что вы ўжо дасягнулі ў сваёй падрыхтоўцы да святарства таго ўзроўню, які дазваляе падняцца яшчэ на прыступку вышэй па лесвіцы паклікання”, – заўважыў пінскі ардынарый, звяртаючыся да кандыдатаў. - Як лектары вы будзеце служыць Народу Божаму паслугаю Слова, абвяшчаючы яго і няспынна разважаючы над ім! Як акаліты будзеце служыць супольнасці верных, несучы ім Эўхарыстычнага Хрыста!” |