У Гомелі да Вялікадня праходзіць выстава іканапісу мінераламі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.04.2014 14:00

З 11 красавіка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі дзейнічае выстава «Светлае Хрыстова Уваскрасенне», прымеркаваная да Вялікадня. Упершыню ў Гомелі выставяць працы мастачкі Алены Гордан, якая працуе ў тэхніцы мінеральнага россыпу.

У працэсе эксперыментаў са здробненымі самацветамі ў мастачкі нарадзілася аўтарская тэхніка - мінеральны россып. Яе арыгінальнасць заключаецца ў тым, што выява ствараецца шляхам замацавання здробненых самацветаў на тонкай пласціне белага мармуру. Найтанчэйшая прапрацоўка дэталяў дробным пэндзлем, вымочванне карціны ў спецыяльным растворы, асабліва трывалы клей, стаматалагічныя прыборы - прылады, якія выкарыстоўвае майстар.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены царкоўныя рэчы, фігуры хрысціянскіх святых, прадметы іканапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ювелірныя і тэкстыльныя вырабы з калекцыі Гомельскай епархіі.

Паводле гомельскага сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 
Фота гомельскага сайта Нараджэння Божай Маці

 

 
© 2003-2025 Catholic.by