Неакатэхуменальныя суполкі гомельскай парафіі ладзяць евангелізацыю на вуліцы |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
14.05.2014 11:04 |
Кожную нядзелю велікоднага перыяду Неакатэхуменальныя суполкі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці ладзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час католікі Неакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці людзям Добрую Вестку пра любоў і перамогу Хрыста.
Пад гітары і барабаны парафіяне на пляцоўцы перад касцёлам спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць, прапаведуюць, зыходзячы са свайго досведу, сведчаць пра асабістую сустрэчу з Хрыстом.
Гэтыя сустрэчы ладзяцца па нядзелях у 13.30, гомельскія вернікі запрашаюць на іх кожнага.
Паводле гомельскага каталіцкага сайта (AG)
|