У Гомелі прайшла маштабная акцыя ў абарону жыцця | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.06.2014 10:53

31 мая, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі прайшла традыцыйная акцыя ў абарону жыцця, якую арганізавала грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлят». Арганізацыя аб'ядноўвае хрысціян розных канфесій, урачоў-гінеколагаў, прадстаўнікоў розных прафесій.

Па ўзгадненні з гарадскімі ўладамі некалькі актывістаў каля дзвюх гадзін стаялі cа сцягамі на цэнтральнай плошчы Леніна, а ля ўваходу ў парк іншыя ўдзельнікі акцыі раздавалі буклеты з інфармацыяй пра аборты і іх наступствы.

Якраз у гэты дзень у школах праходзіў «апошні званок», і сотні выпускнікоў па дарозе ў парк сустрэліся з актывістамі і атрымалі буклеты.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 

Фота гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці

 
© 2003-2025 Catholic.by